Японцы згодныя закрыць АЭС цаной зніжэння ўзроўню жыцця
Болей за 60% мужчын і 70% жанчын, якія прынялі ўдзел у апытанні, згодныя знізіць спажыванне электрычнасці.
Апытанне правяла газета “Майніці”. Такім чынам, большасць удзельнікаў даследавання лічыць, што трэба скарачаць колькасць АЭС у краіне. Такіх рэспандэнтаў 60%. Яшчэ 20% апытаных за тое, каб выкарыстоўваць існуючыя станцыі, але не адкрываць новыя. Зусім радыкальна настроеныя 12% рэспандэнтаў — яны лічаць, што ў Японіі трэба спыніць усе атамныя электрастанцыі, паведамляе РИА Новости.
Нагадаем, што 11 сакавіка ў Японіі адбыўся моцны землятрус і цунамі, вынікам якога стала аварыя на АЭС “Фукусіма-1”.