ПАСЕ абмяркуе выбары ў Беларусі ў тэрміновым парадку
На сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы парламентарыі абмяркуюць прэзідэнцкія выбары ў Беларусі.
Прынята рашэнне разгледзець гэтае пытанне ў тэрміновым парадку 27 студзеня.
Як піша расійская газета “Коммерсант”, спасылаючыся на крыніцу ў расійскай дэлегацыі ў ПАСЕ, афіцыйная Масква сваю пазіцыю наконт беларускіх выбараў сфармулюе так: выбары ў Беларусі прайшлі з парушэннямі, апазіцыянераў прыгняталі, аднак легітымнасць мінулага галасавання — факт, які не выклікае сумневаў.
Між тым Еўропа і ЗША не прызнаюць таксама і вынікі галасавання і хочуць пакараць Мінск жорсткімі санкцыямі, піша “Народная воля”.