Палітвязню Дзмітрыю Усу далі кароткае спатканне з жонкай

Па словах Яўгеніі Ус, якія перадае БелаПАН, яе муж трымаецца малайцом і кажа, што ўжо трохі абвыкся да ўсяго. Стаўленне адміністрацыі і вязняў да палітвязня звычайнае, кажа жонка. Па яе словах, у калоніі адбываюць пакаранне пераважна прадпрымальнікі.
Сустрэцца з мужам у "дзень адкрытых дзвярэй" 27 жніўня жонка Уса не зможа. Наступная магчымасць атрымаць працяглае спатканне, па яе словах, будзе ў верасні.