Пагадненні па АЭС Палата прадстаўнікоў разгледзіць у закрытым рэжыме
Разгляд пройдзе ўжо сёння.
Сёння Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу плануе разгледзець на закрытым пасяджэнні тры пытанні, у тым ліку законапраект аб ратыфікацыі міжурадавага беларуска-расійскага пагаднення аб супрацоўніцтве ў будаўніцтве беларускай АЭС. Акрамя гэтага на закрытым пасяджэнні павінны быць разгледжаны законапраекты аб ратыфікацыі міжурадавага беларуска-казахстанскага пагаднення аб супрацоўніцтве і дапаўненняў у некаторыя законы па пытаннях ўезду і выезду з Беларусі.
У раздадзеным журналістам парадку дня разгляд трох названых законапраектаў значыцца пад грыфам “Для службовага карыстання”, паведамляе БелаПАН.