На тэрыторыю АЭС “Фукусіма-1” пусцілі журналістаў

Усіх журналістаў апранулі ў спецыяльныя антырадыяцыйныя касцюмы. Дарэчы, прэса неаднаразова патрабавала ад японскіх уладаў дазволу наведаць “Фукусіму” і падрабязней даведацца пра сітуацыю з радыяцыйнай бяспекай у раёне АЭС. Аднак улады адказвалі адмовамі і спасылаліся на высокі ўзровень радыяцыі. Цяпер яны пусцілі туды журналістаў, бо сітуацыя пачала нармалізавацца.

Прадстаўнікам СМІ нават паказалі з блізкай адлегласці некалькі разбураных рэактараў, паведамляе ВВС. Японскі ўрад плануе да канца года давесці станцыю да поўнага ахалоджвання. Але ж да поўнага вываду “Фукусімы-1” з эксплуатацыі спатрэбіцца сама меней 30 год.