МЗС высвятляе, ці ёсць беларусы сярод пацярпелых ад выбуху ў Турцыі
Пра гэта паведаміў прэс-сакратар міністэрства Андрэй Савіных.
Як адзначае БелаПАН, ён выказаў надзею, што пацярпелых беларусаў там няма.
Нагадаем, што выбух на пляжы вядомага міжземнаморскага курорта Турцыі адбыўся 28 жніўня. Пацярпелі 15 чалавек, у тым ліку некалькі расіян. Першапачаткова СМІ паведамілі, што ў ліку пацярпелых сем грамадзян Расіі, аднак пазней было заяўлена, што іх трое.