Лукашэнка зацвердзіў указам Астравецкую пляцоўку пад АЭС

Адпаведны ўказ №418 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 15 верасня 2011 года. Як перадае АФН, пад будаўніцтва АЭС адводзіцца ўчастак плошчай амаль 450 га паміж вёскамі Баброўнікі і Авены Астравецкага раёна.

Ва ўказе даручаецца пачаць праектаванне АЭС з улікам зацверджанага зямельнага ўчастку.