Лукашэнка павіншаваў Папу Рымскага з шостымі ўгодкамі пачатку пантыфіката
Лукашэнка таксама выказаў надзею на далейшае развіццё адносін паміж Беларуссю і Святым Пасадам.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Папу Рымскага Бенедыкта XVI з шостымі ўгодкамі ўрачыстага пачатку пантыфіката. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.
"Вы прысвяцілі жыццё служэнню Рымска-Каталіцкай Царкве, выхоўваючы ў людзях вечныя каштоўнасці: любоў, спачуванне і літасць. Упэўнены, што Ваша штодзённая праца будзе і далей садзейнічаць умацаванню хрысціянскай веры, талерантнасці і павагі высокіх духоўных ідэалаў", - адзначаецца ў віншаванні.