Літоўскую АЭС пабудуюць японцы

Урад Літвы вырашыў, што лепшую прапанову аб інвестыцыях у будаўніцтва новай атамнай электрастанцыі сумесна з Латвіяй, Эстоніяй і Польшчай прадставілі японскія кампаніі Hitachi і Hitachi GE Nuclear Energy. Новая АЭС на тэрыторыі Літвы будзе пабудаваная ў Вісагіне.

Нагадаем, што беларускую атамную электрастанцыю, якая размесціцца зусім побач з літосўкай мяжой, збіраюцца будаваць расіяне.