Лагвінец пройдзе дактыласкапію пасля Лукашэнкі?
Беларускі палітык Аляксандр Лагвінец падаў заяву, ў якой ставіць умовы, пры якіх ён згодны прайсці дактыласкапію.
Лагвінец згодны прайсці дактыласкапію пасля таго, як яе афіцыйна пройдуць ніжэйпералічаныя асобы: Лукашэнка, дэпутаты Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў, страшыня Савета Міністраў і Міністры, генпракурор, суддзі канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў, старшыня КДБ, старшыня Камітэту дзяржкантролю, сакратар і іншыя члены савета бяспекі Беларусі. Пра гэта палітык напісаў у сваёй заяве, якую накіраваў начальніку ГАМ Фрунзенскага раёна Мінска. Заяву Лагвінец адправіў пасля таго, як дома яго наведаў афіцэр міліцыі, і супрацоўнікі праваахоўчых органаў праз тэлефонную размову патрабавалі прыйсці да іх, каб здаць адбіткі.
Лагвінец вырашыў напісаць заяву "Каб участковы ды іншыя афіцэры выкарыстоўвалі свой працоўны час на іншыя, больш карысныя для грамадзтва рэчы (барацьба са злачыннасьцю)". Пра гэта палітык напісаў на сваім блозе.