Курс долара ў абменніках ужо ніжэй за 8000 (фота)
Сёлета гэта самы нізкі курс куплі амерыканскай валюты.
У панядзелак курс долара паменшыўся з 8060 да 8000 рублёў. У сувязі з гэтым некаторыя банкі пачалі купляць амерыканскую валюту па курсе, ніжэйшым за псіхалагічную мяжу ў 8 тысяч рублёў. Касіры ў абменніках гавораць, што ажыятажнага продажу долараў пакуль не назіраецца.