Снегапад у Брэсце. На вуліцах працуюць 200 чалавек і 25 адзінак тэхнікі

Зіма прыйшла ў Беларусь.

Зіма прыйшла ў Беларусь. / BELTA

У Брэсце з-за снегападу камунальныя службы працуюць у кругласутачным рэжыме, паведамляе БелТА.

— У сувязі з пагаршэннем надвор’я на дадзены момант на вуліцах горада працуе 25 адзінак спецыялізаванай тэхнікі. Для пасыпкі тратуараў і ўборкі снегу задзейнічана каля 200 чалавек. Праводзіцца бесперапынны маніторынг сітуацыі на вуліцах горада, пры неабходнасці тэхніка будзе дадавацца, — распавядаюць чыноўнікі Брэсцкага гарвыканкама.

Акрамя гэтага, з-за снегападу на тэрыторыі Брэсцкага, Пружанскага і Камянецкага раёнаў Брэсцкай вобласці ДАІ ўвяла план "Надвор’е".

— Пры вялікай колькасці ападкаў Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе па магчымасці адмовіцца ад паездак на асабістым транспарце і скарыстацца паслугамі грамадскага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.