Долар у Беларусі вырас да максімуму за тры тыдні
Курс валют у Беларусі / pixabay.com
У аўторак, 11 лістапада, на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы долар узняўся амаль да трохтыднёвага максімуму.
1 долар — 2,9807 рубля (+0,20%);
1 еўра — 3,4320 рубля (0%);
100 расійскіх рублёў — 3,6665 рубля (-0,26%);
10 кітайскіх юаняў — 4,1864 рубля (+0,16%).