Кантрактную дамову па АЭС Беларусь і Расія падпішуць у аўторак
Пра гэта гаворыцца ў матэрыялах, распаўсюджаных у панядзелак праектоўшчыкам станцыі — кампаніяй "Санкт-Пецярбургскі Атамэнэргапраект".
Як паведамляе interfax.by, кантрактную дамову падпішуць у Санкт-Пецярбургу дырэктар беларускай "Дырэкцыі будаўніцтва атамнай электрастанцыі" Міхаіл Філімонаў і прэзідэнт расійскага "Атамбудэкспарту" Аляксандр Глухаў.
Нагадаем, міжурадавую дамову пра супрацоўніцтва ў будаўніцтве Беларускай АЭС наша краіна і Расія падпісалі сёлета ў сакавіку. Будаўніцтва будзе весці расійскі "Атамбудэкспарт".