Італію ахапіў аднадзённы страйк
Галоўныя гарады краіны паралізаваныя. Забастоўку арганізаваў буйнейшы прафсаюз краіны.
Мільёны італьянцаў сёння прымаюць удзел у аднадзённым страйку, накіраваным супраць урадавых мер эканоміі. Больш за ўсё прафсаюзы абураныя новымі правіламі, якія значна палягчаюць звальненне работнікаў. Арганізатары страйку патрабуюць захавання працоўных месцаў і больш жорсткіх мер у дачыненні да тых, хто ўхіляецца ад выплаты падаткаў, паведамляе ВВС. У аўторак у італьянскіх аэрапортах адмененыя рэйсы, не будуць хадзіць цягнікі і аўтобусы, большасць урадавых установаў закрытая. Усеагульная забастоўка арганізаваная самай вялікай федэрацыяй прафсаюзаў Італіі — Усеагульнай італьянскай канфедэрацыяй працы.