Беларусь спадзяецца адпраўляць адкіды ад будучай АЭС у Расію
Беларусь будзе адпраўляць адпрацаванае ядзернае паліва будучай АЭС на перапрацоўку ў Расію.
Пра гэта перадае БЕЛТА са словаў акадэміка Аляксандра Міхалевіча. Па яго словах, ствараць магутнасці для перапрацоўкі такіх адкідаў у Беларусі немэтазгодна і нявыгадна з эканамічнага гледзішча. У Расіі такі метад паспяхова асвоены, таму адпрацаванае ядзернае паліва будзе адпраўляцца ў гэтую краіну, кажа Міхалевіч.