Беларусь разлічвае, што Расія аплоціць 90% будаўніцтва АЭС

Пра гэта заявіў намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, інфармуе БелаПАН. Чыноўнік не назваў, колькі будзе каштаваць будаўніцтва АЭС і на які расійскі крэдыт разлічвае Беларуь.

Пры гэтым Міхадзюк падкрэслівае, што астатнюю частку фінансавання Беларусь павінна будзе закрыць за кошт уласных ці пазычаных сродкаў. Будаўніцтва жытла не ўваходзіць у абавязанні расійскага боку, кажа чыноўнік.

Раней у Мінску заяўлялі, што Беларусь разлічвае атрымаць ад Расіі пад будаўніцтва АЭС крэдыт у памеры не меней за 7 млрд долараў.