Алесь Бяляцкі пра публікацыю ў "СБ": Такой размовы па Скайпе не было
Віцэ-прэзідэнт міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі пракаментаваў Еўрарадыё публікацыю ў "СБ".
Віцэ-прэзідэнт міжнароднай федэрацыі правоў чалавекаАлесь Бяляцкі пракаментаваў Еўрарадыё публікацыю ў "СБ" "кампрамату" на беларускую апазіцыю, у прыватнасці "фрагмент электроннай перапіскі па сістэме "Скайп".
"СБ. Беларусь сегодня" ў нумары ад 14 студзеня пачала друкаваць абяцаны "кампрамат" на беларускую апазіцыю. Нагадаем, такое даручэнне на прэс-канферэнцыі 20 снежня мінулага года даў кіраўнік дзяржавы. Першая частка гэтага матэрыялу мае назву "За кулисами одного заговора. Переданные по указанию Главы государства для опубликования в "СБ" рассекреченные документы о событиях 19 декабря".
Сярод "аператыўных матэрыялаў" прысутнічае і "фрагмент электроннай перапіскі па сістэме "Скайп". Нібыта, Бяляцкі размаўляў пра фінансавыя справы з каардынатарам польскага фонда "Свабода і дэмакратыя".
"Не, такой размовы не было. Хаця з фондам "Вольнасць і дэмакратыя" мы падтрымліваем нармальныя адносіны. Літаральна ўчора фундацыя была адной з арганізатараў міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай падзеям у Беларусі, якая праходзіла ў Варшаве ў Сойме", — кажа Алесь Бяляцкі.
Паводле яго слоў, у "СБ" надрукаваная мана. "Хаця "Скайп" — сістэма дастаткова празрыстая і ёй трэба карыстацца вельмі асцярожна", — адзначыў Бяляцкі.
Ён мяркуе, што публікацыя падобных "кампраматаў" будзе працягвацца і мэта гэтай акцыі — "скампраметаваць грамадзянскую супольнасць, няўрадавыя арганізацыі і палітычныя партыі".
Алесь Бяляцкі нагадаў, што падобнае працягваецца ўжо 20 гадоў. "Штосьці новае цяжка паказаць, але почырк адзін", — кажа ён.