Ахоўваць АЭС будзе асобная вайсковая часць

Ён адзначыў, што досвед арганізацыі адпаведнай часткі па ахове АЭС беларускія вайскоўцы будуць пераймаць у Расіі. Упершыню інфармацыя пра тое, што для аховы знешняга перыметру беларускай станцыі ва ўнутраных войсках МУС будзе створана новая часць, з'явілася ў канцы 2009 года. Летам 2010 года было аб'яўлена: брыгада па ахове асабліва важных аб'ектаў павінна быць створана ў 2014 годзе.

Варта зазначыць, што зараз, у перыяд падрыхтоўкі да будаўніцтва АЭС, рэалізуецца шэраг рашэнняў па яе ахове, у тым ліку з пункту гледжання выкарыстання самых сучасных узбраенняў беларускай арміі, перадае БелаПАН.