Беларусь падтрымала стрэс-тэсты на АЭС
Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Еўракамісіі.
7 краін-суседзяў Еўрапейскага Саюза, сярод якіх і Беларусь, падтрымалі правядзенне стрэс-тэстаў на атамных электрастанцыях.
Паводле паведамлення, учора прадстаўнікі Беларусі, Арменіі, Харватыі, Расіі, Швейцарыі, Турцыі і Украіны падпісалі дэкларацыю ў прысутнасці камісара ЕС па пытаннях энергетыкі Гунтера Этынгер.
Нагадаем, у дакуменце Еўрапейскага Саюза прадугледжваецца, што ў рамках правядзення стрэс-тэстаў павінна быць ажыццёўлена ацэнка тэхнічнай гатоўнасці АЭС супрацьстаяць прыродным катаклізмам.
Асаблівую ўвагу плануецца надаць гатоўнасці АЭС супрацьстаяць землятрусам і паводкам, а таксама магчымым наступствам у выпадку рэзкай страты электраэнергіі і гатоўнасці да працы сістэм астуджэння, паведамляе УНИАН.
Ацэнку будуць праводзіць кампаніі-вытворцы электраэнергіі на АЭС, затым нацыянальныя рэгулятары у сферы ядзернай бяспекі, і, апошнія, эксперты Еўрапейскай групы рэгулятараў ядзернай бяспекі і Еўракамісіі.