Ратавальнікі прыбралі пчол з кола агляду ў мінскім парку Горкага
Ратавальнікі прыбралі пчол з кола агляду ў мінскім парку Горкага, паведамляе minsknews.by. Рой акупаваў атракцыён у нядзелю. Праца кола агляду была спынена датэрмінова. Да вечара аўторка на месцы заставалася траціна пчол. Спадзяванні, што яны самастойна пераселяцца, не спраўдзіліся. Перасяленне было прымусовае.