Рассельгаснагляд знайшоў небяспечныя бактэрыі ў беларускім тварагу і ялавічыне
Тварог, ілюстрацыйнае фота / pexels.com
Эксперты Рассельгаснагляду выявілі небяспечныя бактэрыі ў прадукцыі беларускай вытворчасці. Пра гэта гаворыцца ў лісце расійскага ведамства.
У тварагу ваўкавыскага прадпрыемства "Беллакт" знайшлі бактэрыі групы кішэчнай палачкі. У ялавічыне ад брэнда "Белмітфуд" было выяўлена перавышэнне небяспечных бактэрый. А ў ялавічыне ад Магілёўскага райспажыўтаварыства расійскія спецыялісты выявілі лістэрыі (гэтыя бактэрыі выклікаюць цяжкую хваробу лістэрыёз).
Рассельгаснагляд заявіў, што не забараняе ўвоз гэтай прадукцыі, бо парушэнні выяўленыя ўпершыню. Тым не менш расійскае ведамства папрасіла Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарчу Беларусі ўвесці для гэтых прадпрыемстваў у рэестры Мытнага саюза статус "узмоцнены лабараторны кантроль".