Расійскія войскі пачалі "магутны штурм" Салядара — Мінабароны Украіны
Украінскія байцы на фронце / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua/
Расійскія войскі пачалі "магутны штурм" Салядара, паведаміла намеснік міністра абароны Украіны Ганна Маляр. Па яе інфармацыі, пасля ранейшай няўдалай спробы захапіць украінскі горад расіяне перагрупавалі свае сілы і кінулі ў бой дадатковыя штурмавыя атрады, сфармаваныя з найлепшых рэзерваў "вагнераўцаў". Пры гэтым яны змянілі тактыку.
"Вораг наступае літаральна па трупах сваіх жа салдат, масіравана прымяняе артылерыю, сістэмы залпавага агню і мінамёты, накрываючы агнём нават уласных байцоў, — піша Маляр. — Нашы абаронцы мужна абараняюць кожны метр роднай зямлі. Жорсткія баі працягваюцца прама ў гэтыя хвіліны".