Расійскія вайскоўцы дзякуюць праваслаўнаму манастыру ў Беларусі за дасланы дрон
Той самы дрон / Скрыншот з відэа
Расійскія вайскоўцы дзякуюць праваслаўнаму Свята-Елісавецінскаму манастыру ў Беларусі за дасланы дрон. Адпаведнае відэа з'явілася ў Telegram. Раней стала вядома, што Свята-Елісавецінскі манастыр збірае сродкі на дапамогу расійскім акупантам. Цяпер жа высветлілася, што праз манастыр ім перадаюць дапамогу і расійскія валанцёры. Той жа дрон атрымалі расійскія вайскоўцы, якія дыслакуюцца ў Гомельскай вобласці. З манастыра "рускія людзі" перадалі ім і падарункі.
Тым часам беларусы праводзяць у Польшчы кампанію супраць згаданага манастыра, які свабодна вядзе ў гэтай краіне свой гандаль. Яго палітуцекачы называюць "галоўным цэнтрам "русского мира" ў беларускім праваслаўным асяроддзі.