Расійскія праваабаронцы прызналі палітвязнем беларуса Юрыя Касцюка
Юрый Касцюк / brestspring.org
Расійскі праваабарончы цэнтр "Мемарыял" прызнаў 24-гадовага беларуса Юрыя Касцюка палітвязнем, піша праваабарончы цэнтр "Вясна".
У Беларусі Касцюк быў абвінавачаны ў "знявазе дзяржаўных сімвалаў" і асуджаны на 1 год "хіміі". 6 студзеня ён выйшаў на волю, а 15 лютага хлопца затрымалі супрацоўнікі КДБ — за ўдзел у тэлеграм-чаце "Волейбол по выходным". Гэты чат аб’ядноўваў палітвязняў, асуджаных на "хімію".
Хлопец з'ехаў у Расію, але яго затрымалі ў аэрапорце Сочы, калі Юрый хацеў вылецець у Азербайджан.
Беларусь накіравала ў Расію запыт на экстрадыцыю Касцюка. 22 чэрвеня Адлерскі раённы суд працягнуў тэрмін утрымання яго пад вартай да лістапада.
Паводле папярэдніх звестак, у вышук яго абвясцілі паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).