Расійская ракета, якая ўдарыла па Львове, ляцела праз Беларусь
Маршрут, якім ляцела ракета "Кінжал" / t.me/war_monitor
Расійская гіпергукавая ракета "Кінжал", якая сёння атакавала ўкраінскі Львоў, хутчэй за ўсё ляцела над тэрыторыяй Беларусі, адзначае маніторынгавая група "Беларускі Гаюн".
Маршрут палёту гэтай ракеты апублікаваў тг-канал @war_monitor. Паводле яго, "Кінжал" праляцеў над тэрыторыяй Гомельскай вобласці праз Брагінскі і Нараўлянскі раёны каля 100 км. Ракета прайшла ў зоне абмежавання палётаў, якая дзейнічае ў прымежнай тэрыторыі Беларусі з Украінай ужо 2,5 года.
Зранку ў 5:47 гэтая ракета ўдарыла па Львове. У выніку яе ўдару загінулі жанчына і трое дзяцей, як пісаў мэр Львова Андрэй Садавы. Агулам ахвярамі расійскай атакі на Львоў сталі сем чалавек, больш за 40 атрымалі раненні.