Расіяніна ў Мінску затрымалі за бела-сіне-белую налепку на машыне
Расіянін, затрыманы за бела-сіне-белую налепку / кадр з відэа
У Мінску сілавікі затрымалі расіяніна за бела-сіне-белую налепку на аўтамабілі, паведамляюць праваабаронцы.
Мужчына родам з Пскова. У відэасюжэце, які апублікавалі сілавікі, ён кажа, што машыну набыў дома і прыехаў на ёй у Беларусь.
Бела-сіне-белы сцяг — сімвал дэмакратычнай Расіі, якая выступае супраць рэжыму Пуціна. Таксама гэтую сімволіку выкарыстоўвае легіён "Свободная Россия", які ваюе на баку Украіны. Сілавікі называюць арганізацыю тэрарыстычнай і вінавацяць затрыманага расіяніна ў прапагандзе тэрарызму.