Расіянін пікетаваў расійскую амбасаду ў Мінску

Расіянін пікетаваў расійскую амбасаду ў Мінску

У Мінску 12 жніўня прайшоў адзіночны пікет каля расійскай амбасады па вуліцы Нававіленскай.

Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, мужчыну затрымалі і даставілі ў Цэнтральнае РУУС Мінска для разбору. Міліцыянты высветлілі, што гэты мужчына — грамадзянін Расіі, жыхар Краснаярска. У Беларусі ён знаходзіўся без парушэння міграцыйнага заканадаўства.

Высветліўшы асобу мужчыны, міліцыянты яго адпусцілі. Вядзецца далейшая праверка здарэння. Дзеянням расіяніна дадуць прававую ацэнку.