Расіяне ўдарылі па тэлевежы ў Кіеве
Расіяне нанеслі ўдар па кіеўскай тэлевышцы, паведамляе УНІАН. У выніку атакі ў месцы падзення снарада ўтварыўся слуп дыму.
Звестак пра пацярпелых або загінулых пакуль няма.
Паведамляецца, што снарад трапіў у апаратны вяшчальнік на тэлевежы. Пачаліся часовыя праблемы з тэлетрансляцыяй.
У бліжэйшы час супрацоўнікі абяцаюць уключыць рэзервовае вяшчанне.