Расіяне нанеслі ўдар па адзіным гіпермаркеце Херсона, які працуе
Наступствы расійскага ўдару па Херсоне / @mvs_ukraine
Расійскія войскі сёння каля 11 гадзін нанеслі ўдар па адзіным гіпермаркеце Херсона, які працуе. Пра гэта паведамілі ў МУС Украіны.
Ёсць ахвяры. На гэты момант вядома пра трох загінулых і пяцярых пацярпелых.
Кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Аляксандр Пракудзін заявіў, што ў Херсоне ўводзяць кругласутачную каменданцкую гадзіну. Яна будзе дзейнічаць з 20:00 5 траўня да 6:00 8 траўня. У гэты час будзе забаронена знаходзіцца на вуліцы і перасоўвацца па горадзе.
"Часовыя абмежаванні патрэбныя для таго, каб праваахоўнікі маглі выконваць сваю працу і не ставіць вас пад небяспеку", — патлумачыў Пракудзін. Ён таксама заклікаў грамадзян загадзя вырашыць усе свае справы і падрыхтаваць да таго часу запасы прадуктаў.