Расія зноў наносіць маштабны ракетны ўдар па Украіне
Падчас ракетнай атакі / Reuters
Расія зноў наносіць маштабны ракетны ўдар па Украіне. 29 снежня паветраная трывога аб'яўленая амаль па ўсёй краіне. Чакаецца, што будзе выпушчана больш за сотню ракет у некалькі хваляў.
Ракеты збіваюць над Кіевам і Кіеўскай вобласцю. Паведамляецца пра працу супрацьпаветранай абароны ў Сумскай, Чарнігаўскай, Адэскай, Жытомірскай, Палтаўскай, Харкаўскай, Львоўскай абласцях.