Расія забараніла ўвоз шпротаў з Польшчы

Расспажыўнагляд з 14 жніўня забараніў імпарт шпротаў з Польшчы, перадае BBC. У ведамстве сцвярджаюць, што прадукцыя кампаніі Graal SA мае на этыкетцы непраўдзівую інфармацыю пра харчовыя паказчыкі і энергетычную каштоўнасць.

У Расспажыўнаглядзе кажуць, што неаднаразова даследавалі польскія шпроты: там ёсць парушэнні па арганалептычных паказчыках. Акрамя таго, інфармацыя, заяўленая на этыкетцы, не адпавядае рэчаіснасці па паказчыках харчовай і энергетычнай каштоўнасці, а таксама зместу поліненасычаных тлустых кіслотаў.

У чэрвені Рассельгаснагляд забараніў пастаўкі рыбы і рыбнай прадукцыі з Латвіі ды Эстоніі. У ведамстве заявілі, што не могуць прачытаць атрыманыя з Рыгі тлумачальныя дакументы, бо яны складзеныя на латышскай мове.

Фота: rubaltic.ru