Расія дамагаецца забароны на ўвоз нарвежскай рыбы ў Беларусь
Падставай для гэтага стала адмова нарвежскіх кампаній у праверках іх прадукцыі.
Россельгаснагляд рыхтуе лісты ў Беларусь, Казахстан і Арменію з паведамленнем аб абмежаванні ўвозу рыбы з 24 жніўня 2015 года 14 нарвежскіх прадпрыемстваў у сувязі з адмовай у праверках. Нарвежскія кантрольныя органы не лічаць праверкі мэтазгоднымі ў цяперашніх умовах.
Пра гэта заявіў начальнік упраўлення інспекцыйнай працы ў рамках міжнароднага супрацоўніцтва і СГА ў сферы ветэрынарыі Рассельгаснагляду Васіль Лаўроўскі.
Такім чынам Рассельгаснагляд спрабуе абмежаваць увоз на тэрыторыю Расіі нарвежскай рыбы ў перапрацаваным выглядзе праз краіны ЕАЭС, паведамляе ТАСС.
Нарвегія з’яўляецца краінай, якая падтрымала санкцыі ЕС у дачыненні да Расіі. У сваю чаргу Расія ўвяла контрсанкцыі супраць Еўрасаюза і таму хоча распаўсюдзіць іх на Нарвегію. Вядома, што вырабленыя ў Беларусі тавары з еўрапейскіх прадуктаў пазней трапляюць у Расію.
Фота: krsk.sibnovosti.ru