Расія атакавала Украіну межкантынентальнай балістычнай ракетай
Расія зноў атакавала Украіну / ukraina.info
Расія атакавала Украіну межкантынентальнай балістычнай ракетай. Яна была запушчаная з Астраханскай вобласці РФ уночы на 21 лістапада, сцвярджаюць ва ўкраінскіх Паветраных сілах.
Мэтай атакі былі прадпрыемствы і крытычная інфраструктура горада Днепр. Паведамляецца, што ўдар не прычыніў "істотных наступстваў". Тым не менш, ад яго пацярпела прамысловае прадпрыемства і цэнтр рэабілітацыі людзей з інваліднасцю, утварыліся два пажары ў прыватных дамах.