Пытанні да Латушкі і Трамп, якому надакучыла вайна ва Украіне. Стрым
Павел Усаў / Еўрарадыё
Пасля размовы з Уладзімірам Зяленскім і Уладзімірам Пуціным, Дональд Трамп заявіў, што вайна ва Украіне больш не яго праблема — маўляў, няхай дамаўляюцца самі.
Паводле украінскага прэзідэнта, ЗША чакае, што Крэмль дасць "адпаведныя сігналы, як ён бачыць спыненне агню і наступныя крокі".
Але ці могуць быць нейкія перамовы, калі Трамп размаўляе з агрэсарам Пуціным, як з партнёрам? Якія сігналы Масквы маглі б задаволіць Кіеў?
Гэтую ды іншыя гарачыя тэмы беларускай і сусветнай палітыкі абмяркоўваем з доктарам палітычных навук Паўлам Усавым, у якога… ёсць пытанні да Паўла Латушкі.