Пётр Мамонаў трапіў у рэанімацыю з каранавірусам новага тыпу
Пётр Мамонаў / тэлеканал "Звезда"
Расійскі музыка і актор Пётр Мамонаў трапіў у рэанімацыю з каронавірусам новага тыпу, паведамляе РБК.
70-гадовы заснавальнік рок-гурта "Звуки Му" быў шпіталізаваны 5 дзён таму.
"Яго стан ацэньваецца як цяжкі. Ён паступіў туды ў нядзелю [27 чэрвеня . — рэд.]. У яго была тэмпература, мы яе збілі. Калі пачалося паражэнне лёгкіх, мы ў тэрміновым парадку выклікалі хуткую. Паражэнне лёгкіх 87%, COVID пацвердзіўся", — расказала жонка Мамонава Вольга.
2 гады таму Мамонаў перанёс інфаркт і дзве аперацыі на сэрцы.