Пяскоў адказаў на словы Лукашэнкі, што 98% беларусаў — супраць уключэння ў Расію

Пяскоў адказаў на словы Лукашэнкі, што 98% беларусаў — супраць уключэння ў Расію

Адносіны паміж Расіяй і Беларуссю з'яўляюцца саюзніцкімі і "абсалютна братэрскімі". Так прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў журналістам словы Аляксандра Лукашэнкі, перадае ТАСС.

На прэс-канферэнцыі 1 сакавіка беларускі кіраўнік заявіў, што 98% грамадзян нашай краіны прагаласуюць супраць уключэння Беларусі ў склад Расіі. Ён спаслаўся на вынікі сацыялагічнага апытання. 

"Я не бяруся каментаваць гэтыя заявы Аляксандра Рыгоравіча, але разам з тым, вядома, адносіны паміж нашымі краінамі з'яўляюцца саюзнымі і абсалютна братэрскімі", — заявіў прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна

Бліжэйшым часам сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расіі не плануецца, сказаў Пяскоў. "З другога боку, гэта не значыць, што яны не могуць прыняць рашэнне сустрэцца хоць заўтра", — дадаў ён.