Беларуская лёгкаатлетка, якая выступае за Польшчу, — у фінале чэмпіянату свету

Марыя Жодзік / IMAGO/NOUSHAD / newspix.pl
У фінал чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы выйшла беларуска Марыя Жодзік, якая цяпер выступае пад польскім сцягам.
У кваліфікацыі ў скачках у вышыню Жодзік з першай спробы ўзяла 1,92 метра. Гэтага дастаткова, каб працягнуць барацьбу за медалі ў Токіа. Фінал спаборніцтваў адбудзецца 21 верасня.
У 2020-м Марыя падпісала ліст спартоўцаў за свабодныя выбары і супраць гвалту сілавікоў. У 2022-м асудзіла вайну ва Украіне і ўз тым жа годзе пераехала ў Польшчу. У 2024-м яна ўжо выступала ад Польшчы на Алімпіядзе ў Парыжы.
Асабісты рэкорд скакухі — 1,98 м. Яна паставіла яго сёлета.
Галоўнай фаварыткай у скачках у вышыню з'яўляецца ўкраінка Яраслава Магучых, якая паставіла сусветны рэкорд у скачках у вышыню — 2,10 м.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.