Пяць краін просяць ад ЕС грошай на абарону мяжы з Беларуссю і Расіяй

Пяць краін просяць ад ЕС грошай на абарону мяжы з Беларуссю і Расіяй

Пяць краін просяць ад ЕС грошай на абарону мяжы з Беларуссю і Расіяй / podlaski.strazgraniczna.pl

Літва, Эстонія, Фінляндыя, Латвія і Польшча накіравалі сумесны ліст у Еўрапейскую камісію з просьбай аб дадатковым фінансаванні аховы знешніх межаў Еўрасаюза, паведамляе Delfi са спасылкай на агенцтва BNS.

У лісце міністры адзначаюць павялічэнне гібрыдных пагроз з боку Беларусі і Расіі — ад міграцыйнага ціску і кібератак да дыверсій і дронаў з выбуховымі рэчывамі.

Нядаўна ў Люблінскім ваяводстве Польшчы беспілотнік урэзаўся ў кукурузнае поле і выбухнуў, пашкодзіўшы вокны ў суседніх дамах. Міністр абароны Польшчы назваў гэта правакацыяй Масквы.

А ў ліпені два беспілотнікі "Гербера" ўварваліся ў паветраную прастору Літвы з боку Беларусі, адзін з іх нёс 2 кілаграмы выбухоўкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.