Пуцін загадаў папулярызаваць фальклорных герояў з "традыцыйнымі каштоўнасцямі"
Баба Яга ў выкананні Георгія Міляра, фільма-казка "Марозка"
Уладзімір Пуцін даручыў ураду Расіі да 15 траўня "прыняць меры" для папулярызацыі герояў расійскай гісторыі і фальклору, паведамляе РІА "Новости".
Пры гэтым папулярызаваць трэба толькі тых герояў, якія адпавядаюць "традыцыйным каштоўнасцям". Іх выявы Пуцін прапанаваў выкарыстоўваць у друкаванай, сувенірнай ды іншай "тыражаванай прадукцыі і таварах народнага спажывання".
Адказным за папулярызацыю фальклёрных герояў прызначаны прэм'ер-міністр Міхаіл Мішусцін.
Пералік "правільных" фальклорных і гістарычных персанажаў не прыводзіцца.