Пуцін вызваліў Іванова ад пасады кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта

Уладзімір Пуцін вызваліў Сяргея Іванова ад пасады кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Расіі. Замест яго будзе працаваць Антон Вайно, які раней быў намеснікам Іванова. Як інфармуе РІА "Новости", экс-кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта прызначаны спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта Расіі па пытаннях прыродаахоўнай дзейнасці, экалогіі і транспарту.
Пуцін адзначыў, што працай Іванова ён задаволены (Сяргей Іваноў працаваў са снежня 2011 года). Паводле яго слоў, сам кіраўнік адміністрацыі папрасіў перавесці яго на іншую працу.
Фота: ria.ru