Пуцін прапанаваў адмяніць дазвол на выкарыстанне войскаў ва Украіне

Уладзімір Пуцін прапанаваў адмяніць пастанову Савета Федэрацыі "Аб выкарыстанні Узброеных сіл РФ на тэрыторыі Украіны", паведамляе ria.ru са спасылкай на прэс-сакратара прэзідэнта Дзмітрыя Пяскова.



Паводле яго слоў, гэта зроблена для "нармалізацыі абстаноўкі і ўрэгулявання сітуацыі ва ўсходніх рэгіёнах Украіны, а таксама ў сувязі з пачаткам трохбаковых перамоваў па гэтым пытанні".



Прапанова Пуціна будзе разглядацца Саветам Федэрацыі на пасяджэнні 25 чэрвеня.



Фота — ria.ru