Пуцін патэлефанаваў Лукашэнку і пажадаў яму моцнага здароўя

Уладзімір Пуцін патэлефанаваў Аляксандру Лукашэнку і “цёпла” павіншаваў беларускага кіраўніка з днём нараджэння. Як інфармуе прэс-служба расійскага прэзідэнта, Пуцін пажадаў Лукашэнку “моцнага здароўя і далейшых поспехаў”. Раней ён дасылаў у Мінск віншавальную тэлеграму.
Адзначаецца, што кіраўнікі Беларусі і Расіі паразмаўлялі таксама пра актуальныя пытанні двухбаковых адносін, пра міжнародную сітуацыю ды пра “графік будучых кантактаў”.
Аляксандр Лукашэнка нарадзіўся 30 жніўня 1954 года. У 2009 годзе ў адным з інтэрв’ю ён заявіў, што нарадзіўся ў адзін дзень з малодшым сынам Мікалаем — 31 жніўня. Аднак у яго дакументах дата не змянялася.

Фота: ria.ru