Пуцін абвясціў "велікоднае перамір'е" на 30 гадзінаў

Уладзімір Пуцін

Уладзімір Пуцін / kremlin.ru

Уладзімір Пуцін абвясціў "велікоднае перамір'е", якое нібыта прадугледжвае спыненне ўсіх вайсковых дзеянняў ва Украіне з 18:00 суботы, 19 красавіка, да канца нядзелі, 20 красавіка. Такім чынам, перамір'е мусіць працягнуцца 30 гадзінаў.

Прэзідэнт Расіі заклікаў Кіеў таксама абвясціць велікоднае перамір'е. Але на тое, каб спыніць баявыя дзеянні, ён пакінуў украінцам усяго 1 гадзіну. Зварот Пуціна пра перамір'е апублікаваны каля 17:00 па маскоўскім часе, які супадае з кіеўскім.

Пры гэтым Пуцін ад самага пачатку загаварыў пра магчымыя парушэнні з боку Украіны. Маўляў, расійскія войскі павінны быць гатовыя да правакацый з боку Кіева. Пры гэтым украінцы яшчэ нават не пацвердзілі, што яны ўвогуле збіраюцца падтрымаць гэтую ініцыятыву па кароткатэрміновым спыненні вагню.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.