У Крамлі кажуць, што мараторый на ўдары па энергетыцы завяршыўся

Дзмітрый Пяскоў і Уладзімір Пуцін / Getty Images
У Крамлі паведамілі, што месячны мараторый на ўдары па аб'ектах энергетыкі паміж Расіяй і Украінай скончыўся. Пры гэтым Пуцін не даваў войскам новых указанняў.
"Месяц (мараторыя) сапраўды скончыўся. Але на дадзены момант ніякіх іншых указанняў Вярхоўнага галоўнакамандуючага, прэзідэнта Пуціна не было", — перадае "Інтэрфакс" словы прэс-сакратара Крамля Дзмітрыя Пяскова.
Мараторый на ўдары па аб'ектах энергетыкі Расія абвясціла пасля размовы паміж Пуціным і Дональдам Трампам 18 сакавіка. На працягу гэтага месяца расійскія ўлады неаднаразова абвінавачвалі Украіну ў парушэнні мараторыя. Тым часам самі расійскія войскі актыўна абстрэльвалі ўкраінскія гарады. У прыватнасці, у вербную нядзелю былі абстраляныя Сумы.
Некалькі дзён таму Пяскоў казаў, што Пуцін прыме рашэнне наконт працягу мараторыя пасля абмену інфармацыяй з ЗША.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.