Прыйдуць начныя замаразкі. Надвор’е ў Беларусі на вялікія выходныя

Надвор’е ў Беларусі на вялікія выходныя

Надвор’е ў Беларусі на вялікія выходныя / pexels.com

Сіноптыкі папярэджваюць: на вялікія выходныя ў Беларусі чакаюцца начныя замаразкі.

"У ноч з 7 па 9 лістапада (пятніца — нядзеля) месцамі паветра астыне ад -2 да -4°С, а дзённыя максімумы будуць вагацца ад +4 да +13°С", — распавялі ў Белгідрамеце.

У суботу, 8 лістапада, ападкаў не прагназуецца. Туман і слабая галалёдзіца магчымыя ноччу і раніцай. Днём стане цяплей — да +13°С.

У нядзелю, 9 лістапада, кароткачасовыя ападкі чакаюцца толькі па поўдні краіны.

Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымыя туман і слабая галалёдзіца. Слупок тэрмометра апусціцца да -3°С. Днём ва ўсёй краіне чакаецца да +12°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.