Прысуд КР: ці дойдзе “справа Кабанчука” да слуханняў у КР — эфір
Анжаліка Мельнікава / Еўрарадыё
У новы год Каардынацыйную раду суправаджаў шэраг скандалаў, непаразуменняў і нават канфліктаў. Часам здавалася, што гэтая структура нежыццяздольная і яе прасцей распусціць, чым спрабаваць выратаваць ці неяк рэфармаваць. Нават па першым часе актыўны чат КР заціх і амаль не падаваў прыкмет жыцця. Але жыццё працягваецца. І для КР таксама. Чальцы гэтай структуры нават наведваюць розныя міжнародныя саміты ды канферэнцыі, плануецца ўдзел у пасяджэнні ПАСЕ…
Ці будуць праводзіцца публічныя слуханні па справе Кабанчука і ці будзе справаздача “міністраў” Аб’яднанага пераходнага кабінета перад КР? Чым адметны удзел дэлегацыі КР у пасяджэнні Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы і што гэта дасць шараговым беларусам? Што для беларускіх дэмсіл і Беларусі зменіцца з прыходам Трампа ў Белы дом і ці варты даверу пашпарт Новай Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава.