Прысуд футбольнаму суддзі Жукаву абвесцяць 5 студзеня

Прысуд футбольнаму суддзі Жукаву абвесцяць 5 студзеня

Прысуд экс-кіраўніку дэпартамента судзейства Беларускай федэрацыі футбола Андрэю Жукаву будзе агучаны 5 студзеня, піша tut.by.

Падчас судовых спрэчак пракурор папрасіў пакараць Жукава пяцю гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Нагадаем, што футбольнага суддзю вінавацяць у хабарніцтве.

Адвакат падсуднага папрасіла змяніць яму абвінавачанне — з хабарніцтва на махлярства. Яна заявіла, што шэраг эпізодаў справы быў не даказаны. Таксама абаронца нагадала, што АБФФ вынесла Жукаву строгае пакаранне: ён быў абвешчаны персонай нон-грата. Згадаўшы, што суддзю добра характарызавалі на працы, яна папрасіла прызначыць яму мінімальнае пакаранне.

Сам Жукоў цалкам прызнаў сваю віну і кампенсаваў шкоду ў памеры 912 рублёў. У сваім апошнім слове ён паведаміў, што раскайваецца і папрасіў прабачэння ў сям'і і федэрацыі футбола.

Як паведамлялася раней, Андрэя Жукава затрымалі 7 чэрвеня супрацоўнікі УБЭП ГУУС Мінгарвыканкама разам з АБЭЗ Маскоўскага РУУС Мінска. Праваахоўнікі лічаць, што кіраўнік дэпартамента браў хабар па 100-200 долараў за прызначэнне канкрэтных суддзяў на пэўныя матчы. Следства выставіла яму абвінавачанні неаднаразовым атрыманні хабару і перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў, учыненым з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці.