Прышчэпкі ад грыпу могуць выратаваць "сардэчнікам" жыццё
Вакцынацыя ад грыпу ніяк не адмяняе неабходнасць рабіць (рэ)вакцынацыю ад COVID-19 / Unsplash
Новае навуковае даследаванне даказала іншую карысць прышчэпак ад грыпу: яны значна зніжаюць узровень пнеўманіі і ўскладненняў (інфарктаў і інсультаў) у людзей з сэрцавай недастатковасцю. На гэтае даследаванне звярнуў увагу тг-канал cybulinka.
Згодна з рэзультатамі ацэнкі выбаркі з 5 тысяч чалавек з Афрыкі, Азіі і Блізкага Усходу, цягам году вакцына паніжала рызыку пнеўманіі на 40%, а падчас сезону грыпу смяротнасць пацыентаў з сэрцавай недастатковасцю была ніжэйшай на 20%.