Пры пажары ў паўднёвакарэйскай лякарні загінула больш за 40 чалавек

Пры пажары ў паўднёвакарэйскай лякарні загінула больш за 40 чалавек

Больш за 40 чалавек загінула пры пажары ў лякарні ў горадзе Міран у Паўднёвай Карэі, перадае БЕЛТА

Цяпер вядома пра мінімум 41 загінулага. Мяркуецца, што людзі проста задыхнуліся дымам. Яшчэ 79 чалавек пацярпелі, стан дзевяці з іх ацэньваецца як цяжкі.

Пажар пачаўся ўначы ў аддзяленні неадкладнай дапамогі. У лякарні было больш за 110 чалавек — пацыенты і медперсанала. 

Пагасіць пажар удалося праз паўтары гадзіны. З-за пажару давялося эвакуяваць размешчаны па суседстве дом састарэлых.